Язык сайта:
Государственное учреждение образования
«Дошкольный центр развития ребенка №1 г.Могилева»
+375222729872
+375222729972 заведующий
+375222728872 медицинский кабинет
212008, г. Могилев, пер. Карьерный, д.2
пн-пт: 6.30-18.30
akademya.detstva@yandex.by

Набор дзяцей дашкольнага ўзросту ў групу з беларускай мовай навучання і выхавання

ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКI!

Упраўленне па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама даводзіць да ведама, што ў 2020/2021 навучальным годзе будзе ісці набор у першыя класы з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўных устаноў адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва” (вул. Першамайская, 24), “Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва” (вул. Габраўская, 16).

Акрамя таго, працягнуць працаваць III і V класы з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва”, II і IV класы з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва”.

Па пытаннях навучання дзяцей у гэтых класах звяртацца па тэл.: 24 95 75, 24 18 64, 24 43 66 (сярэдняя школа № 1 г. Магілёва); 24 52 29, 24 50 15, 24 52 48 (сярэдняя школа № 34 г. Магілёва).

Запрашаем усіх жадаючых у беларускамоўныя класы.

Групы з беларускай мовай навучання і выхавання

Набор дзяцей дашкольнага ўзросту ў групы з беларускай мовай навучання і выхаванняУпраўленне па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама даводзіць да ведама, што ў 2020/2021 навучальным годзе (пры наяўнасці заяў законных прадстаўнікоў непаўналетніх) плануецца набор дзяцей дашкольнага ўзросту ў групу з беларускай мовай навучання і выхавання на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 79 г. Магілёва» (б. Непакораных, 87).