Язык сайта:
Государственное учреждение образования
«Дошкольный центр развития ребенка №1 г.Могилева»
+375222729872
+375222729972 заведующий
+375222728872 медицинский кабинет
212008, г. Могилев, пер. Карьерный, д.2
пн-пт: 6.30-18.30
dcrr1@lenobr.by

Слова тыдня

“Слова тыдня”

 “Забаўлянка”

09.11.2026 – 13.11.2026

Мэта: узбагачэнне слоўнікавага запасу, развіццё звязнага маўлення і творчага ўяўлення выхаванцаў.

Значэнне слова: Забаўлянка - гэта невялікі твор беларускага дзіцячага фальклору (верш, песенька або прыгаворка). Забаўлянку дарослы расказвае дзецям, каб іх развесяліць або пагуляць з пальчыкамі.

  Педагог выкарыстоўвае слова “забаўлянка” адпаведна ўзросту дзяцей і тлумачыць яго праз гульні, паказ прадметаў, ілюстрацый, уласных дзеянняў выхаванцаў. 

Узроставая група

Формы работы з выхаванцамі

Малодшы узрост (2-3 гады)

  • Гутарка “Хто ў госці прыйшоў, забаўлянкі прынёс?” (выкладванне карцінак з героямі забаўлянак (коцік, пеўнік), называнне слова “забаўлянка” разам з педагогам).
  • Лепка з салёнага цеста “Сарока-белабока дзетак карміла”.
  • Маляванне ватнымі палачкамі “Сонейка-сонца”.
  • Сэнсорныя гульні “Чый хвосцік?”, “Коні”, “Збяры карцінку” “Дыванкі для кацянят”.
  • Пальчыкавыя гульні “Ішла каза”, “Сарока-варона”.

 

Малодшы узрост (3-4 гады)

  • Гутарка-знаёмства “У госці да коціка-катка”.
  • Пантаміма “Сарока-белабока”.
  • Маўленчая гульня “Хто як голас падае?”.
  • Гульня-імітацыя “Іграў я на дудцы”.
  • Практыкаванне “Дадай слова” (заданне: дадайце слова ў   канцы забаўлянкі).
  • Гульня-інсцэніроўка “Пачастуем сароку”.
  • Дыдактычная гульня “ Схавай сонейка”.

 

Сярэдні ўзрост (4-5 гадоў)

  • Занятак па адукацыйнай галіне “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” на тэму “Гульня-расказванне забаўлянкі “Кую, кую ножку”.
  • Дыдактычныя гульні “Знайдзі памылку”, “Чыя цацка”.
  • Маўленчая сітуацыя “ У госці да ката”.
  • Сюжэтна-ролевая гульня “Бабуля Арына сустракае ўнукаў”.
  • Рухомыя гульні “Коцік”, “Вераб’і і сабачка”.
  • Тэатралізаваны эцюд “Як сарока кашу варыла”.
  • Практыкаванне “Здагадайся, пра каго я расказваю”.
  • Разглядванне карціны “Пеўнік, курачка і кураняты”.

 

Старшы ўзрост (5-6 гадоў)

  • Занятак па адукацыйнай галіне “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” на тэму “Да нас у госці прыйшоў каток-залаты лабок”.
  • Відэаэкскурсія “Самабытная культура беларускага народа” (Магілёўскі краязнаўчы музей імя Я.Р. Раманава).
  • Гутарка-разважанне “Навошта патрэбны забаўлянкі?”.
  • Дыдактычныя гульні “Знайдзі названы прадмет”, “Адгадай прадмет” (заданне: прыдумаць з апорай на схемы апісальную загадку аб прадмеце).
  • Гульня з перадачай мякай цацкі па ланцужку, дзе кажнае дзіця сваімі словамі тлумачыць значэнне слова “забаўлянка”.
  • Творчая майстэрня “Кніжка-малышка” (з выкарыстаннем ілюстрацый да забаўлянак).
  • Творчае заданне “Прыдумай забаўлянку”.
  • Сюжэтна-ролевая гульня “Вясёлы кірмаш”.
  • Апрактыкаванні “Знайдз аднолькавыя словы” (словы, якія паўтараюцца ў забаўлянках), “Знайдзі падобныя словы” (заданне: знайсці ў забаўлянцы рыфмы).
  • Афармленне мастацкай галерэі па ўласных малюнках “У госці да забаўлянкі”.
  • Рухомая гульня “ Шэры кот”.

 

Старшы ўзрост (6-7 гадоў)

  • Складанне творчага апавядання “А што потым?” (паводле беларускай народнай забаўлянкі “Ходзіць коцік па палях).
  • Дыдактычная гульня “Упрыгожым слова “забаўлянка”.
  • Фантазіяванне “ Гісторыя пра казу-модніцу”.
  • Сюжэтна-ролевая гульня “Беларуская хатка прымае гасцей”.
  • Падбор рыфмаваных слоў па тэкстах беларускіх народных забаўлянак “Сіўка-варонка”, “Ходзіць коцік па палях”, “Ты, каза, каза, лубяныя вочы”.
    • Дэкаратыўнае маляванне “Па старонках беларускіх забаўлянак”